Вячаслаў Сідаракін
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
- арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бандарэнка Святлана, Стрэльчанка Анатоль
Месца зняволення: ПК № 20
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Сілавікі
Вячаслаў Пятровіч Сідаракін - былы супрацоўнік падраздзялення “Алмаз”.
На тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ “Манкурты“», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча.
Згодна з фільмам, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Таксама паведамлялася, што Аляксея затрымалі і далучылі да аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуцыі беларусаў, якіх могуць пераследаваць па палітычных матывах. Паводле АНТ, сілавікі затрымалі Вячаслава Сідаракіна, Юрыя Гаркача, Сяргея Старчанку, Уладзіміра Трыфанава і Вольгу Саламенік.
9 верасня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся судовы працэс па справе Вячаслава Пятровіча Сідаракіна, Сяргея Мікалаевіча Старчанкі і Юрыя Анатольевіча Гаркача. Першым двум інкрымінаваныя ч.3 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 1 ч. 2 арт. 333-1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў), Гаркачу — ч.2 арт. 295 КК. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Святлана Бандарэнка.
20 верасня 2022 года абвясцілі прысуд.
19 чэрвеня 2024 года ў судзе Мазырскага раёна будзе разгледжана справа на падставе ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Суддзя Стрэльчанка Анатоль. 4 верасня 2024 года разгледзяць апеляцыю.
Адбывае тэрмін у ПК № 20.
Чарговы працэс над сілавікамі ў Мінску: абвінавачваюць у незаконных дзеяннях са зброяй і боепрыпасамі