Юрый Гаркач
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Месца зняволення: СІЗА КДБ
Групы: Дзяржслужачыя, Сілавікі
Юрый Анатольевіч Гаркач былы КДБэшнік.
На тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ “Манкурты“», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча.
Згодна з фільмам, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Таксама паведамлялася, што Аляксея затрымалі і далучылі да аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуцыі беларусаў, якіх могуць пераследаваць па палітычных матывах. Паводле АНТ, сілавікі затрымалі Вячаслава Сідаракіна, Юрыя Анатольевіча Гаркача, Сяргея Старчанку, Уладзіміра Трыфанава і Вольгу Саламенік.
Справу ў Мінскім гарадскім судзе з 9 па 20 верасня 2022 года ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Зянькевіч Валянціна.
Асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. Да суда амаль два гады знаходзіўся ў СІЗА КДБ.
Чарговы працэс над сілавікамі ў Мінску: абвінавачваюць у незаконных дзеяннях са зброяй і боепрыпасамі