Аксана Ляпко
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 22 жніўня 1974
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Раманоўскі Валерый
Пракурор: Корда Дзяніс
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Аксана Генрыхаўна Ляпко была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду па сваяках і блізкіх палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад IneedHelp.
Першапачаткова жанчыну змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Утрымлівалася ў следчай турме № 1.
16 верасня 2024 г. у Гродненскім абласным судзе пачаўся разгляд справы Аксаны паводле ч. 2 і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 20 верасня суддзя Валерый Раманоўскі асудзіў жанчыну на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пракурор Дзяніс Корда запытваў для жанчыны 3 гады і 6 месяцаў калоніі.
22 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.
13 снежня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 4.
Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі