Іван Сухамераў
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 верасня 1995
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
- ч. 2 арт. 290-5 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Багінскі Сяргей
Месца зняволення: СІЗА-3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Данаты
Іван Аляксандравіч Сухамераў — жыхар Петрыкава. У 2017 годзе хлопец атрымаў дыплом сацыяльнага педагога па заканчэнні Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна. Прыблізна з гэтага часу, як бачна па ягоных сацыяльных сетках, ён пачаў крытычна выказвацца на адрас улады. Асабліва актыўна мужчына выступаў супраць адыёзнага дэкрэта “Аб дармаедах”.
Тэлеграм-каналы сілавікоў пісалі, што ён нібыта быў затрыманы пры нелегальным пераходзе мяжы ў Беларусь.
Суд над ім распачаўся ў Гомельскім абласным судзе 15 лютага 2024 году. Справу разглядаў суддзя Сяргей Багінскі. Яго абвінавачвалі паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу);
- ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
- ч. 1 і 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
- арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
- ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім);
- ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
- арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
- ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
- ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі).
Па версіі абвінавачвання, Іван размяшчаў негатыўныя публікацыі ў дачыненні да Лукашэнкі на сваіх старонках у сацсетках, а таксама матэрыялы, якія заклікаюць міжнародныя арганізацыі да санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён жа ўступіў у склад BYPOL, хацеў стаць ваяром палка Кастуся Каліноўскага і данаціў ЗСУ.
Верагодна, пад вартай ён утрымліваецца з сярэдзіны чэрвеня 2023 года – тады мужчыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
8 красавіка 2024 г. быў агучаны прысуд – 10 гадоў калоніі і штраф у 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).
2 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Івана. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.
16 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
"Уступіў у BYPOL, хацеў стаць ваяром палка Каліноўскага і данаціў ЗСУ". Жыхара Петрыкава асудзілі да 10 гадоў калоніі
28-гадовага жыхара Петрыкава судзяць за "здраду дзяржаве" і яшчэ па 9 палітычных артыкулах