Вадзім Жылінскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 красавіка 2001

Дата затрымання: 19 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Каліна Святаслаў

Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Шарко Алена

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Пратэсты Брэст

Вадзім Сяргеевіч Жылінскі — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў абласным цэнтры.

Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. На працэсе 19 ліпеня мера стрымання была зменена, і Вадзіма ўзялі пад варту ў СІЗА.

12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста Святаслаў Каліна пакараў палітвязня 4 гадамі зняволення.

У канцы студзеня 2022 стала вядома, што Вадзім быў пераведзены з СІЗА-7 у наваполацкую ПК № 1.

Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх "беспарадках"

12 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуд трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Святаслаў Каліна палічыў, што віна фігурантаў справы па ч. 2 арт. 293 КК даказаная

Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй “партыі” абвінавачаных па “масавых беспарадках” у Брэсце?

14 і 15 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» у дачыненні да трэцяй «партыі» абвінавачаных. Гэта ўжо дзясятае і адзінаццатае па ліку пасяджэнні. Допыт сведак і прагляд рэчыўных матэрыялаў справы, якія складаюцца з відэа з канфіскаваных мабільных тэлефонаў — як дзяржабвінавачанне спрабуе даказаць вінаватасць 12-ці чалавек?

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў

У судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы за масавыя беспарадкі 10 жніўня супраць яшчэ 12 чалавек. Усіх абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Гэта ўжо трэцяя "партыя" абвінавачаных па артыкуле 293 КК. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна, дзяржабвінавачанне падтрымліваюць Бараноўскі і Шарко. Усяго ў калонію на тэрміны ад 3 да 5 гадоў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў" брэсцкія суды адправілі ўжо 22 чалавекі.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»