Уладзімір Сітковіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 ліпеня 1967

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Буруноў Яўген

Месца зняволення: СІЗА-2

Справы: Данаты

Уладзімір Алегавіч Сітковіч родам з малой вёскі Пушча Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Доўгі час Уладзімір працаваў і жыў у Віцебску, а апошнія гады кіраваў кацельняй на Віцебскім маслаэкстракцыйным заводзе.

Уладзімір — байкер, удзельнічаў у мясцовых байкерскіх заездах. У 2016, 2018 і 2019 гадах ён быў назіральнікам на мясцовых ды парламенцкіх выбарах. Пра іншую палітычную актыўнасць Уладзіміра невядома, сацсеткі мужчыны таксама нейтральныя.

Быў асуджаны за данаты ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме да 3 гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). 14 кастрычніка 2024 года справу разглядаў суддзя Буруноў Яўген.

13 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

57-гадовага віцебскага байкера будуць судзіць па палітычнай крыміналцы за данаты

Начальніку кацельні Віцебскага маслаэкстракцыйнага завода Уладзіміру Сітковічу пагражае да пяці гадоў калоніі.

Начальніку кацельні ў Віцебску далі адны суткі за «экстрэмісцкую» падпіску

Уладзімір Сітковіч быў падпісаны ў тыктоку на акаўнт праекта «Краіна для жыцця».

Адрас утрымання: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»