Арцём Латышаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 4 жніўня 1992
Дата затрымання: 8 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Зубеня Міхаіл
Месца зняволення: Турма № 4
Справы: Пратэсты Віцебск
Арцём Аляксандравіч Латышаў — жыхар Віцебска, працаваў на кандытарскай фабрыцы “Віцьба”. Затрыманы 8 верасня 2021 года за перформанс на магілцы з выявай прэзідэнта, а таксама за псаванне банераў з выявамі супрацоўнікаў ДАІ.
Пасля выстаўлення абвінавачвання паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне будынкаў) і ч. 2 арт. КК 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) Арцёма змясцілі ў СІЗА да суда.
У судзе Віцебскага раёна 25 красавіка 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы. 20 траўня суддзя Міхаіл Зубеня прызнаў Арцёма вінаватым і прызначыў яму пакаранне: пазбаўленне волі тэрмінам на 4 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне верасня 2022 года палітвязня этапавалі з СІЗА-2 у бабруйскую калонію № 2.
У бабруйскай калоніі Латышаў увесь час сутыкаўся з жорсткім абыходжаннем з боку супрацоўнікаў установы. Так, 1 чэрвеня 2023 г. мужчыну ў чацвёрты раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар ПК № 2. Да гэтага ён прабыў там 30 сутак.
26 ліпеня 2023 г. адбыўся суд па ўзмацненні рэжыму для палітвязня. Па выніках працэсу мужчыну вырашылі перавесці на турэмнае зняволенне.
Латышава этапавалі ў магілёўскую турму № 4. Да этапу ён утрымліваўся ў штрафным ізалятары.
Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам "віцебскіх перформансаў"
Ад двух да шасці гадоў калоніі: дзяржабвінавачванне запрасіла тэрміны для ўдзельнікаў "віцебскіх перформансаў"
Віцебск: у судзе за “экстрэмісцкія перформансы” дапыталі сведкаў і абвясцілі тайм-аут
У Віцебску працягваецца судовы працэс над удзельнікамі "экстрэмісцкіх перформансаў”
У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”
Затрымалі віцяблян, якія нібыта аблілі чырвонай фарбай "міліцэйскія" банеры