Уладзімір Раманоўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 лістапада 1975
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Літвін Андрэй
Месца зняволення: ПК № 3
Уладзіміра Мікалаевіча Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі “кармлення галубоў” 9 траўня 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.
21 лістапада 2023 года суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска ў закрытым судовым пасяджэнні прызначыў яго вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі (паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) у сацыяльных сетках, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Андрэй Літвін.
Утрымліваўся ў СІЗА № 5, пачаў адбываць пакаранне ў ПК № 3.
9 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Жыхара Бабруйска асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі