Уладзімір Калач
музыка гурта Irdorath
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 жніўня
Дата затрымання: 2 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 красавіка 2023
Суддзя: Якунчыхін Аляксандр
Пракурор: Емяльянчанка Вольга
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Гельмут Шольц, дэпутат Еўрапейскага парламента
Уладзімір Аляксандравіч Калач — музыкант, фронтмэн гурта Irdorath.
Быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў жонкі, вакалісткі гурта Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, супраць Уладзіміра, а таксама Надзеі Калач, Пятра і Юліі Марчанкаў і Антона Шніпа была распачатая крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Уладзімір Калач быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ў статусе падазраванага.
Суд Савецкага раёна Мінска 9 снежня 2021 г. пачаў разгляд крымінальнай справы палітвязняў, удзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк гурта Irdorath Уладзіміра і Надзеі Калачоў, якіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а роўна фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці (ч.2 арт. 342 КК). Апошні пункт у выніку быў зняты памочнікам пракурора падчас судовага следства праз недастатковасць падставаў.
14 снежня 2021 г. быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ўдзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк гурта Irdorath Уладзіміра і Надзеі Калачоў: па два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У пачатку лютага 2022 г. стала вядома аб пераводзе Уладзіміра з СІЗА-1 у СІЗА-2.
25 сакавіка 2022 г. Уладзіміра этапавалі ў ПК № 3 (Віцьба).
МУС 4 лістапада 2022 г. уключыла палітвязня ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Муж і жонка выйшлі з калоній 21 красавіка 2023 г., цалкам адбыўшы тэрміны.
Удзельнікам гурта Irdorath Уладзіміру і Надзеі Калачам — па два гады пазбаўлення волі
У Мінску пачаўся суд над салістамі фолк-гурта Irdorath Уладзімірам і Надзеяй Калачамі
Пераслед гурта Irdorath і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя