Антон Шніп
музыка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 лістапада 1990
Дата затрымання: 2 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 11 кастрычніка 2022
Суддзя: Ачалава Анастасія
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Юліян Пальке, дэпутат нямецкага Бундэстагу ад Партыі зялёных
Антон Валер'евіч Шніп — музыка, грае на струнных і ўдарных інструментах.
Быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта Irdorath Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, супраць Антона, а таксама Надзеі і Уладзіміра Калачаў, Пятра і Юліі Марчанкаў была распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
28 снежня 2021 быў вынесены прысуд Антону: 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
У пачатку лютага 2022 стала вядома аб пераводзе Антона з СІЗА-1 у СІЗА-2. У сярэдзіне красавіка ён быў этапаваны ў ПК № 1.
Антон цалкам адбыў пакаранне і 11 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю.
Па паўтара года калоніі прысудзілі палітзняволеным музыкам гурта Irdorath
Пераслед гурта Irdorath і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя