Пётр Марчанка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 жніўня 1992
Дата затрымання: 2 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 11 кастрычніка 2022
Суддзя: Ачалава Анастасія
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Філіз Полат, дэпутатка нямецкага Бундэстага
Пётр Пятровіч Марчанка — музыка, грае на струнных інструментах, былы гітарыст гурта Irdorath.
Быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта Irdorath Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, супраць Пятра, а таксама Надзеі і Уладзіміра Калачоў, Юліі Марчанка і Антона Шніпа была распачатая крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пётр Марчанка быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
28 снежня 2021 быў вынесены прысуд Пятру: 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку лютага 2022 быў пераведзены з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2. 7 красавіка Пётр быў этапаваны ў ПК № 3 (Віцьба).
Пётр цалкам адбыў пакаранне і 11 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю.
Былы палітвязень Пятро Марчанка: "Медыцына ў зняволенні — гэта справа заўсёды безнадзейная"
Па паўтара года калоніі прысудзілі палітзняволеным музыкам гурта Irdorath
Пераслед гурта Irdorath і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя