Юлія Марчанка (Юніцкая)

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 23 ліпеня 1991

Дата затрымання: 2 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 11 кастрычніка 2022

Суддзя: Ачалава Анастасія

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны/ая хросны/ая: Філіз Полат, дэпутатка нямецкага Бундэстага

Юлія Анатольеўна Марчанка (Юніцкая) — харавая дырыжорка і бэк-вакалістка некаторых праектаў гурта Irdorath, жонка Пятра Марчанкі.

Была затрымана ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта Irdorath Надзеі Калач разам з музыкамі і іншымі удзельнікамі святкавання. Агулам было затрымана 16 чалавек. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, супраць Юліі, а таксама Надзеі і Уладзіміра Калачаў, Пятра Марчанкі і Антона Шніпа была распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Юлія Марчанка была змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання.

28 снежня 2021 быў вынесены прысуд Юліі: 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

21 студзеня 2022 стала вядома, што палітзняволеную перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.

10 красавіка 2022 года Юлія была этапаваная ў гомельскую калонію № 4.

Дзяўчына цалкам адбыла пакаранне і 11 кастрычніка 2022 г. выйшла на волю.

Па паўтара года калоніі прысудзілі палітзняволеным музыкам гурта Irdorath

У судзе Ленінскага раёна 28 снежня вынеслі прысуд тром палітзняволеным удзельнікам гурта Irdorath — Юліі Марчанка, Пятру Марчанку і Антону Шніпу. Суддзя Анастасія Ачалава вынесла кожнаму з іх прысуд: 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Пераслед гурта IRDORATH і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя

2 жніўня на лецішчы пад Мінскам затрымалі 16 чалавек, сярод якіх былі ўдзельнікі беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH. Затрыманне адбылося на святкаванні Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач. Прэс-служба МУС паведаміла, што супраць шасці затрыманых распачалі крымінальныя справа за ўдзел у жнівеньскіх маршах, на дзесяцярых склалі адміністрацыйныя пратаколы аб непадпарадкаванні. Кампанію затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа з дронам і стралянінай. "Вясна" распавядае, што вядома па гэтай справе і пра лёс затрыманых.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»