Таццяна Колас

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 14 траўня 1981

Дата затрымання: 27 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
  • арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў

Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шылько Алена

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Дзяржслужачыя

Справы: Справа ЧКБ

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Іў Крюштэн, намеснік старшыні Камітэта па фінансах і бюджэце

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Жыхарка Мінска Таццяна Генадзьеўна Колас працавала ў Мінгарвыканкаме і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў, якія потым перадала тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси".

27 чэрвеня 2022 года праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што жанчына працавала ў адной з дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў. Сілавікі сцвярджалі, што жанчына нібыта самастойна прыйшла "здавацца" ў ГУБАЗіК.

Да суда Таццяну пакінулі на волі, пад хатнім арыштам. Пазней Калас унеслі ў Спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Судзілі Таццяну ў У Мінскім гарадскім судзе 22 верасня 2022 года па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • ч. 3 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;
  • ч. 3 арт. 352 – неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй;
  • ч. 3 арт. 426 – перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Адзін з каналаў, які ідэнтыфікуе сябе з “Жоўтымі Слівамі” напісаў, што "яе раскаянне залічылася і за ўсебаковае супрацоўніцтва са следствам ёй палову тэрміну спісалі. Да суда яна засталася на волі і жыла дома, а час пайшоў у залік, так што там ужо некалькі менш агучанага тэрміну засталося. Але калі б яна дачакалася, пакуль па яе прыйдуць, было б 12 гадоў без усялякіх агаворак".

Судовы працэс вяла суддзя Алена Шылько.

Таццяну Колас суд прызнаў вінаватай і асудзіў да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 6 з паловай гадоў. Працэс доўжыўся з 22 верасня да 3 кастрычніка 2022 года.

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пакаранне яна адбывае ў папраўчай калоніі № 4 ў Гомелі.

За зліў асабістых дадзеных сілавікоў мінчанку асудзілі на шэсць з паловай гадоў, улічыўшы яе ... раскаянне

Жыхарка Мінска Таццяна Колас, якая працавала ў Мінгарвыканкаме і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў, якія потым перадала тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси", асуджаная на шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Асабістыя дадзеныя сілавікоў перадала ў тэлеграм-каналы: у Мінску судзяць Таццяну Колас

У Мінскім гарадскім судзе 22 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы 41-гадовай Таццяны Колас, якую абвінавачваюць у тым, што нібыта яна перадала асабістыя дадзеныя тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси".

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»