Андрэй Царонак
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1972
Дата затрымання: 15 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Месца зняволення: Турма № 1
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Андрэй Анатольевіч Царонак — жыхар Мінска, асуджаны на 4 гады калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыі), якія адбываў у ПК № 20.
Згодна з версіяй абвінавачвання, Царонак увечары 23 верасня, калі ў Мінску праходзіла акцыя пратэсту супраць інаўгурацыі, перакрыў праезную частку каля ст. м. Пушкінская, а таксама пашкодзіў два патрульныя аўтамабілі і напаў на двух інспектараў ДАІ. Царонак сваёй віны не прызнаў.
У канцы снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Андрэя на строгі турэмны рэжым, які ён адбывае ў гродзенскай крытай Турме №1.
«Праехалі праз натоўп і падлілі алівы ў агонь». Суд па справе аб гвалце супраць інспектараў і пашкоджанні патрульных машын