Сяргей Захаранка

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 ліпеня 1980

Дата затрымання: 10 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Піскуноў Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Гомель

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Яўгенавіч Захаранка — індывідуальны прадпрымальнік. Абвінавачаны адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (Паклёп на прэзідэнта);
  • ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак);
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта);
  • ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса (Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці);
  • ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У закрытым судовым пасяджэнні Гомельскі абласны суд 27 кастрычніка 2022 года разгледзеў крымінальную справу. Канчатковае пакаранне, шляхам частковага складання абвінавачанняў, прызначанае ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Судовы працэс пачаўся 18 кастрычніка, справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.

У студзені 2023 г. КДБ дадаў палітвязня ў спіс "асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае тэрмін у ПК № 22.

Жыхар Гомеля асуджаны на чатыры з паловай гады па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса

У закрытым судовым пасяджэнні Гомельскі абласны суд 27 кастрычніка разгледзеў крымінальную справу індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Захаранкі, абвінавачанага адразу па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Адрас утрымання: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»