Сяргей Шамецька
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1982
Дата затрымання: 21 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Піскуноў Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 22
Справы: Справа “Рабочага руху”
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Луіза Ліцына-Бадэ — дэпутатка Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, сябра камітэту па прававых пытаннях
Сяргей Міхайлавіч Шамецька — фігурант справы "Рабочага руху", працаваў на ЗАТ "Атлант".
Ён праходзіць па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу), а таксама паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
9 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных. На другі дзень працэсу ўсе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржаўнай здрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Усе фігуранты "справы Рабочага Руху" на судзе адмовіліся даваць паказанні. 27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.
У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 г. вынеслі прысуд па "справе Рабочага Руху". Суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Сяргея вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў 12 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 22 (Івацэвіцкі раён).
11 жніўня 2023 г. МУС унёс палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Ад 11 да 15 гадоў калоніі: дзесяць палітвязняў асудзілі па "справе Рабочага Руху"
Палітвязні абскардзяць рашэнне КДБ аб прызнанні "Рабочага руху" "экстрэмісцкім фармаваннем"
Другі дзень суда па "справе Рабочага Руху": усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве
У Гомелі сёння распачаўся суд па рэзананснай "справе Рабочага Руху" — судзяць адразу 10 палітвязняў