Сяргей Плоніс
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1973
Дата затрымання: 2 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Сяргей Рамуальдавіч Плоніс працуе сістэмным адміністратарам у сферы лакальных сетак, відэаназірання. Мае вышэйшую адукацыю. Удзельнічае ў кіналагічным клубе. У яго ёсць два сабакі, з якімі ён удзельнічае ў дабрачынных акцыях з паказальнымі выступамі.
Сяргей Плоніс затрыманы 2 кастрычніка ў Мінску ў межах крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
Яму прад'яўлена абвінавачванне. Сяргей знаходзіцца пад вартай ў СІЗА-1 у Мінску.