Сяргей Макарэвіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 сакавіка 1987

Дата затрымання: 4 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Раманоўскі Валерый

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 24

Справы: Данаты

Групы: Дзеячы культуры

Сяргей Іосіфавіч Макарэвіч — супрацоўнік фонда "Вяртанне". Раніцай 4 лістапада 2022 года дома ў Макарэвіча адбыўся ператрус, а ў другой палове дня ён перастаў выходзіць на сувязь. Яго змясцілі ў ІЧУ Гродна. 

Пасля амаль пяці месяцаў за кратамі палітвязень быў вызвалены 11 красавіка 2023 г. (згоднай з папярэдняй інфармацыяй — паводле паручальніцтва). Інфармацыі пра ягоную справу практычна няма.

У Гродзенскім абласным судзе 25 сакавіка 2024 г. распачаўся суд за данат паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу разглядаў Валер Раманоўскі. Сяргею прысудзілі 2 гады "хіміі" з накіраваннем

19 красавіка 2024 уключаны МУС у "спіс экстрэмістаў".

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 24. 230025, г. Гродна, вул. Лідская, 29 б

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»