Сяргей Глінскі
Былы палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 кастрычніка 2023
Суддзя: Крэпская Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Глінскі Сяргей Анатольевіч асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годдзе. Працаваў у Фрунзенскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС РБ, у пажарнай аварыйна-ратавальнай частцы №2. Быў затрыманы на працоўным месцы.
Яму інкрымінуецца "народны" ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
10 ліпеня 2023 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска суддзя Юлія Крэпская асудзіла яго на 1 год калоніі.
Разам з ім у гэты дзень асудзілі Ганусевіч Уладзіміра Леанідавіча, Конанава Аляксандра Сяргеевіча, Гарбуз Альберта Эдуардавіча, Сташулёнак Максіма Валер'евіча.
15 верасня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Сяргея ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Анжэла Касцюкевіч.
Вызвалены 21 кастрычніка 2023 г.
У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту