Уладзімір Ганусевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 ліпеня 1990

Дата затрымання: 7 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 21 кастрычніка 2023

Суддзя: Крэпская Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Уладзімір Леанідавіч Ганусевіч — ураджэнец Гомеля, камандзір другога аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 26 Фрунзенскага раёна г. Мінска. Ён быў затрыманы 7 лютага 2023 года ў Мінску на месцы службы. 

Уладзіміра вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён утрымліваецца ў СІЗА-1.

10 ліпеня 2023 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска суддзя Юлія Крэпская асудзіла палітвязня на 1 год калоніі.

15 верасня 2023 г. у будзе разгляд апеляцыйнай скаргі Уладзіміра ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Утрымліваўся ў Турме № 4, пасля пераведзены ў калонію № 17 (Шклоў). 

Вызвалены 21 кастрычніка 2023 г. 

У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

Да суда ўсе ўтрымліваліся пад вартай.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»