Альберт Гарбуз

Былы палітвязень

Дата затрымання: 23 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 21 кастрычніка 2023

Суддзя: Крэпская Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Альберт Гарбуз

Альберт Эдуардавіч Гарбуз быў затрыманы 23 студзеня 2023 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Працаваў старэйшым пажарным у Фрунзенскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС РБ, у пажарнай аварыйна-ратавальнай частцы №2. Быў затрыманы на працоўным месцы.

Яму прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Утрымліваецца ў СІЗА-1.

10 ліпеня 2023 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска суддзя Юлія Крэпская асудзіла палітвязня на 1 год калоніі.

15 верасня 2023 г. у Альберта быў разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Анжэла Касцюкевіч.

Вызвалены 21 кастрычніка 2023 г. 

У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

Да суда ўсе ўтрымліваліся пад вартай.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»