Максім Сташулёнак
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1991
Дата затрымання: 6 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 кастрычніка 2023
Суддзя: Крэпская Юлія
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Сілавікі
Максім Валер'евіч Сташулёнак быў затрыманы на пачатку лютага 2023 года пасля таго, як вярнуўся ў Беларусь.
Працаваў у Фрунзенскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС РБ, у пажарнай аварыйна-ратавальнай частцы №2. У 2020 годзе Максім папярэдзіў жыхароў «Каскаду», што іх нацыянальны сцяг едуць здымаць. Пасля гэтага яго звольнілі.
Яму інкрымінуецца «народны» ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
10 ліпеня 2023 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска суддзя Юлія Крэпская асудзіла палітвязня на 1 год калоніі.
15 верасня 2023 г. у Максіма адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Анжэла Касцюкевіч.
Вызвалены 21 кастрычніка 2023 г.
У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту