Аляксандр Юшкевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 снежня 1987

Дата затрымання: 18 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бубенчык Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Справа ЧКБ

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Аляксандр Юшкевіч

Аляксандра Станіслававіча Юшкевіча абвінавачваюць паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваўся ў турме №1 у Гродна.

9 кастрычніка 2023 г. адбыўся разгляд справы Аляксандра ў Гродненскім абласным судзе паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы). Суддзя Дзмітрый Бубенчык прысудзіў палітвязню 8 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

26 студзеня 2024 г. унесены ў "спіс экстрэмістаў". 

7 лютага 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Адбывае тэрмін у ПК № 15

У Гродне па справе "Чорнай кнігі Беларусі" палітвязня асудзілі да 8 гадоў калоніі

У Гродненскім абласным судзе 9 кастрычніка па справе "Чорнай кнігі Беларусі" да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага Аляксандра Юшкевіча. Такі прысуд вынес Дзмітрый Бубенчык.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»