Сяргей Спарыш
актывіст партыі "Народная грамада"
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 ліпеня 1986
Дата затрымання: 25 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
- арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Епіхаў Сяргей
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Палітыкі
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Клаўдыя Фрыдль, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі
Сяргей Сяргеевіч Спарыш — актывіст партыі "Народная грамада", быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізічнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску 8 траўня 2020 г.
9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па падзеях 29 траўня 2020 года ў Гродне.
Сяргея Спарыша перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага і прад'явілі абвінавачванне.
7 траўня 2021 года ў Мінскім абласным судзе вынесеныя прысуды фігурантам справы па тэлеграм-канале "Армія з народам". Сяргей Спарыш асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне ў ПК № 22.
24 траўня 2022 г. КДБ унёс Сяргея ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У 2024 г. пераведзены ў ПК № 1.
Вынесеныя прысуды па справе "Арміі з народам"
Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"
У Мінскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў тэлеграм-канала "Армія з народам".
Палітвязень Сяргей Спарыш: кампазітар, які працаваў зваршчыкам
Вікторыя Спарыш распавяла пра свайго мужа Сяргея — актывіста партыі "Народная грамада".
Дэпутатка швейцарскага парламента стала "хроснай" палітвязня Сяргея Спарыша