Ягор Лянкевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 сакавіка 2001
Дата затрымання: 9 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 чэрвеня 2022
Суддзя: Машкетаў Юрый
Месца зняволення: Турма № 4
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Ягор Паўлавіч Лянкевіч быў затрыманы 9 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
Асуджаны 12 сакавіка 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска на 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У чэрвені 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Ягор з чэрвеня 2022 г. адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.
Кіраўніцтва калоніі ініцыявала судовы працэс дзеля вырашэння пытання наконт пераводу на турэмны рэжым. У Наваполацку 5 верасня 2023 г. адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Ірыны Жаравай Ягора перавялі на турэмны рэжым.
З 16 верасня 2023 Ягор пераведзены ў Турму № 4. Там палітвязень мусіць адбыць 2 гады.