Раман Пратасевіч
блогер, журналіст
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 траўня 1995
Дата затрымання: 23 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Тулейка Вячаслаў
Пракурор: Сакалова Наталля
Групы: Блогеры, Журналісты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч — беларускі блогер і журналіст.
Летам 2020 года, падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў быў галоўным рэдактарам тэлеграм-канала Nexta. Пасля сыходу з Nexta стаў галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу "Беларусь головного мозга", які раней адміністраваў палітвязень Ігар Лосік. Абодва каналы беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.
Пратасевічу інкрымінавалі арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі"), арт. 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") і арт. 130 КК ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы"). На падставе гэтага Раман Пратасевіч быў унесены ў нацыянальны спіс тэрарыстаў, абвешчаны ў міжнародны вышук. Запыт аб ягонай экстрадыцыі ўлады Беларусі таксама накіравалі ўладам Польшчы.
23 траўня 2021 года беларускія ўлады гвалтоўна пасадзілі пасажырскі авіялайнер кампаніі Ryanair, які ляцеў маршрутам Афіны — Вільня, у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, быў затрыманы прадстаўнікамі спецслужб. Разам з ім была затрымана студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Сафія Сапега.
У чэрвені 2021 г. пераведзены пад хатні арышт.
Раману Пратасевічу паставілі ў віну распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыю масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК), грубае парушэнне парадку (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК), заклікі да захопу ўлады (ч. 3 арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання (ч. 1 арт. 361-1 КК), паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368 КК).
Мінскі абласны суд 16 лютага 2023 г. распачаў разгляд справы Рамана Пратасевіча, а таксама Яна Рудзіка і Сцяпана Пуцілы. Дзяржаўнае абвінавачванне 7 красавіка агучыла нанесеную шкоду — 30 млн рублёў.
13 красавіка стала вядома, што Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча абвінавацілі таксама ў паўторным кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 2 арт. 361-1 КК). Згодна з новым абвінавачваннем, першапачаткова Раман Пратасевіч у траўні-верасні 2020 года быў галоўным рэдактарам NEXTA і разам з іншымі фігурантамі кіраваў гэтым "экстрэмісцкім фармаваннем". Але пасля ён пераехаў з Варшавы ў Вільню і да траўня 2021 года кіраваў ужо іншым "экстрэмісцкім фармаваннем" — Telergam-каналам і сацсеткамі "Беларусь галаўнога мозгу", прасоўваючы там парадак дня, аналагічны NEXTA. Тым самым ён паўторна здзейсніў кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем. Раман Пратасевіч часткова прызнаў віну ў новым абвінавачванні, але заявіў, што не прызнае ў поўным аб'ёме пазоў у памеры 30 мільёнаў рублёў: паводле яго слоў, сума шкоды "крыху завышана".
Пракурорка Сакалова 21 красавіка 2023 г. запрасіла для Пуцілы 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, для Рудзіка — 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а для Пратасевіча — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
3 траўня 2023 г. Мінскі абласны суд агучыў прысуд па крымінальнай "справе Nexta". Суддзя Тулейка прызнаў фігурантаў вінаватымі і прысудзіў Пратасевічу 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рамана Пратасевіча не ўзялі пад варту ў зале суда — ён заставаўся пад хатнім арыштам.
22 траўня 2023 г. БелТА паведаміла, што асуджаны да васьмі гадоў калоніі Раман Пратасевіч памілаваны.
8 снежня 2023 г. МУС Рамана ў "спіс экстрэмістаў". У лютым 2024 г. яго прозвішча адтуль прыбралі.
У верасні 2024 г. стала вядома, што Раман праз суд "дамогся адмены штрафа" ў 24,5 мільёны рублёў (каля 7 мільёнаў долараў). Па словах Пратасевіча, ён павінен быў падатковай каля 3 тысяч рублёў, выплаціў гэтую суму і адправіўся на адпачынак у Дубай. Ён распавёў, што тры месяцы працуе зваршчыкам на заводзе, дзе "заробкам не крыўдзяць", і падаў дакументы, каб аднавіцца на завочным аддзяленні журфака.
Асуджаны да 8 гадоў калоніі Раман Пратасевіч памілаваны
Фігурантаў "справы Nexta" асудзілі ад 8 да 20 гадоў калоніі. Раман Пратасевіч застаецца пад хатнім арыштам
Да 20 гадоў калоніі: фігурантам "справы Nexta" запрасілі тэрміны
Суд па "справе Nexta": дапыталі Пратасевіча і сведку-блогера
У Мінску сёння пачаўся суд па "справе Nexta"
У аэрапорце "Мінск" затрыманы блогер Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Сафія Сапега