Сцяпан Пуціла
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1998
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 20 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Тулейка Вячаслаў
Пракурор: Сакалова Наталля
Групы: Блогеры, Журналісты
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Мінскі абласны суд 3 траўня 2023 года агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Аляксандравіча Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызнаў іх вінаватымі па шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзіў фігурантам ад 8 да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такі прысуд запрашвала пракурорка Наталля Сакалова. Рамана Пратасевіча не ўзялі пад варту ў зале суда — ён застаецца пад хатнім арыштам. Пуцілу і Рудзіка судзілі завочна. Суд цягнуўся два з паловай месяцы, некаторыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.
Nexta у Беларусі з'яўляецца "тэрарыстычнай арганізацыяй".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
1 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Цяпер жыве ў Польшчы.
Фігурантаў "справы Nexta" асудзілі ад 8 да 20 гадоў калоніі. Раман Пратасевіч застаецца пад хатнім арыштам
Храналогія суда:
У Мінску сёння пачаўся суд па "справе Nexta"
Да 20 гадоў калоніі: фігурантам "справы Nexta" запрасілі тэрміны
Суд па "справе Nexta": дапыталі Пратасевіча і сведку-блогера
У судзе дапыталі Пратасевіча, а таксама сведку-блогера Максіма Пушкіна.