Сафія Сапега
студэнтка ЕГУ, грамадзянка Расіі
Дата нараджэння: 10 лютага 1998
Дата затрымання: 23 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Сянько Віктар
Пракурор: Сакалова Наталля
Месца зняволення: ПК № 4

Сафія Андрэеўна Сапега — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, грамадзянка Расійскай Федэрацыі.
23 траўня Сафія вярталася з адпачынку ў Грэцыі разам з блогерам Раманам Пратасевічам. Самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Там Сафію і Рамана затрымалі.
Сафію Сапега ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а 24 чэрвеня 2021 г. перавялі на хатні арышт. У верасні стала вядома, што ёй працягнулі арышт да 25 снежня.
20 снежня 2021 г. стала вядома, што Сафіі выставілі канчатковае абвінавачванне паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб); ч. 4 арт. 16 і 364 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да міліцыянтаў); ч. 4 арт. 16 і 365 (пагрозы, паклёп ці распаўсюд звестак пра міліцыянтаў); ч. 4 арт. 16 і 366 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да службовых асоб); ч. 4 арт. 16 і 389 (арганізацыя пагрозы забойствам ці гвалту ў дачыненні да суддзяў); ч. 4 арт. 16 і 198 (перашкода дзейнасці журналістаў з пагрозай ужывання гвалту); ч. 1 і 2 арт. 203-1 (наўмысны збор інфармацыі і персанальных звестак іншай асобы).
У канцы снежня 2021 ейная справа была накіраваная ў суд.
Айчым дзяўчыны Сяргей Дудзіч 21 снежня 2021 года паведаміў, што Сафія напісала прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
Разгляд справы дзяўчыны распачаўся 28 сакавіка 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Расследаванне праводзілася ў Мінску, але справа перададзеная на разгляд у Гродна, магчыма, таму што Сапега прапісаная ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.
6 траўня 2022 г. быў вынесены прысуд: Сафія была прызнаная вінаватай паводле двух артыкулаў КК — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб) і ч. 1 арт. 179 (незаконны збор інфармацыі пра прыватнае жыццё) і асуджаная да пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысудам суда з абвінавачанай на карысць пацярпелых спагнаная матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 167 500 рублёў. Пацярпелымі па справе Сафіі прызнаныя 223 чалавекі.
Мера стрымання змененая з хатняга арышту на заключэнне пад варту. 25 траўня 2022 г. прысуд Гродзенскага абласнога суда ў дачыненні да Сафіі не быў абскарджаны і набыў законную моц.
На пачатку чэрвеня Сафію этапавалі з Турмы № 1 у гомельскую калонію № 4.
![]()
Вынесены прысуд палітзняволенай грамадзянцы Расіі Сафіі Сапега - шэсць год калоніі і 167,5 тысячы рублёў кампенсацыі
![]()
У Гродне пачаўся суд над палітзняволенай грамадзянкай Расіі Сафіяй Сапега
![]()
Што вядома пра дзяўчыну Рамана Пратасевіча, якую затрымалі разам з ім у мінскім аэрапорце