Павел Вінаградаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 красавіка 1988

Дата затрымання: 22 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Сяргейка Мікалай

Месца зняволення: Турма № 1

Групы: Актывісты, Блогеры

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Енс Тойтрын, дэпутат нямецкага Бундэстага

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Павел Вінаградаў

Павел Юр'евіч Вінаградаў — актывіст, блогер. Быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сябе ў прыватным доме ў Беразіно. 

Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Паўла з ІЧУ АУС Бярэзінскага раёна ў жодзінскую СТ № 8. Праваабаронцам стала вядома, што там на Паўла аказваецца ціск з боку адміністрацыі: яго паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці", а таксама на яго ўжо склалі некалькі рапартаў за "парушэнне правілаў унутранага распарадку". Напрыканцы студзеня Паўла тыдзень утрымлівалі ў ШІЗА.

10 сакавіка 2022 г. у Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы Паўла, які адбываўся ў закрытым рэжыме. 16 сакавіка яго асудзілі да 5 гадоў зняволення. У красавіку 2022 г. Паўла перавялі ў СІЗА-6.

Суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў 10 чэрвеня 2022 г. разгледзеў скаргу Паўла на прысуд і пакінуў яго без зменаў. На пачатку ліпеня 2022 г. Паўла этапавалі ў ваўкавыскую ПК № 11.

У сярэдзіне ліпеня 2022 г. у палітвязня на рэнтгене знайшлі пляму ў лёгкіх. Павел прайшоў курс антыбіётыкаў, але гэта не прынесла плёну.

28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

28 ліпеня 2022 г. Паўла перавялі з ПК № 11 у аршанскую калонію № 12. Вядома, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон днём — зараз палітвязень афіцыйна прызнаны "злосным парушальнікам рэжыму". У Паўла дыягнаставалі сухоты, ён схуднеў на 36 кг. Вядома, што адміністрацыя ПК № 12 скала на палітвязня тры рапарты і 23 жніўня змясціла Вінаградава ў штрафны ізалятар, а таксама пазбавіла яго рэжымнай перадачы. 22 верасня Павел выйшаў са штрафнога ізалятару, але адразу пасля гэтага адміністрацыя калоніі палічыла, што палітвязень "парушае рэжым", таму яго на шэсць месяцаў перавялі ў "спецыяльную палату" — "памяшканне камернага тыпу" для хворых на сухоты.

У сярэдзіне лютага 2023 г. стала вядома, што Павел вылечыўся ад сухотаў і быў накіраваны назад у ваўкавыскую ПК № 11.

У лістападзе 2023 г. стала вядома, што Павел паўгода прасядзеў у ШІЗА. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Святлана ў Facebook: "Апошнія амаль 6 месяцаў з 7 правёў у ШІЗА з дробнымі перапынкамі. Цяпер атрымаў 2 месяцы ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Свядомасць ясная, малады, прыгожы, разумны – гэта мне павукі ў ШІЗА нашапталі. Гэта строгі рэжым, тут не смажаць бульбу, тут смажаць людзей".

У пачатку снежня 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага хочуць перавесці на турэмны рэжым. У судзе Ваўкавыскага раёна 6 снежня адбыўся суд па замене яму рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Мікалая Сяргейкі, Паўла маглі перавесці на турэмны рэжым.

У судзе Ваўкавыскага раёна 6 снежня 2023 г. адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання на турэмны. Па рашэнні суддзі Мікалая Сяргейкі, Паўла перавялі ў Гродна (турма №1).


Павел раней ужо быў палітвязнем. У 2008 годзе быў фігурантам "Справы чатырнаццаці", заведзенай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. З 2010 году — актывіст кампаніі "Гавары праўду". Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў арыштаваны 5 студзеня 2011 году. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, а таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў. 5 траўня суддзя Кастрычніцкага раённага суду Мінску Ала Булаш асудзіла яго на 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў івацэвіцкай калоніі № 22 "Ваўчыныя норы". Вызвалены праз памілаванне.

Суд па справе палітвязня Паўла Вінаградава зрабілі закрытым

"Баяцца за захаванасць дадзеных. Хаця, бо ні Паша, ні абаронца не былі пад падпіскай, усе дадзеныя матэрыялаў справы ўжо выдадзеныя і, напрыклад, мне вядомыя", — напісала Святлана, жонка Паўла.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»