Андрэй Любецкі
сківічна-тварны хірург
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 ліпеня 1975
Дата затрымання: 4 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Пракурор: Баранава Жанна
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Армін Граў, дэпутат нямецкага Бундэстагу
Андрэй Уладзіміравіч Любецкі — лекар, 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Мінску сківічным хірургам. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей. Жонка Андрэя Наталля Любецкая была вымушана разам з дзецьмі з'ехаць з краіны. Яна фігуравала ў "расследаванні" беларускага дзяржканала: жанчыну абвінавацілі ў перадачы падстаўных "сакрэтных дакументаў" экс-алмазаўцу Ігару Макару.
Андрэй Любецкі быў затрыманы 4 траўня 2021 года. Ранкам у яго кватэру прыйшлі з вобшук, а затым затрымалі Любецкага. Яму прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 2 артыкуле 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта). У лістападзе 2021 стала вядома, што Андрэю таксама ставяцца ў віну ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).
Андрэй утрымліваўся пад вартай у СІЗА жодзінскай турмы, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 у Мінск.
У канцы сакавіка 2022 Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы супраць Андрэя Любецкага і кваліфікаваў ягоныя дзеянні паводле ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч.1, 2 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта).
Згодна з версіяй следства, хірург "неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім мэдычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказанню медычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеянняў". Таксама Любецкага абвінавачваюць ва ўдзеле ў як мінімум васьмі пратэсных акцыях у Мінску і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.
7 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над Андрэем Любецкім. 18 красавіка суддзя Святлана Чарапанава асудзіла лекара да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Менавіта такое пакаранне запрасіла для Любецкага пракурорка Жанна Баранава.
11 траўня 2022 быў пераведзены з СІЗА-1 у жодзінскую СТ № 8, а праз тыдзень — у магілёўскую Турму № 4. З сярэдзіны ліпеня 2022 Андрэй адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2.
7 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Андрэя Любецкага ў спіс "тэрарыстаў".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У ліпені 2024 г. стала вядома, што Андрэя ўтрымліваюць у памяшканні камернага тыпу (ПКТ), ён мусіць адбыць там два месяцы.
У Бабруйску 26 чэрвеня 2024 г. разгледзелі справу аб замене Андрэю рэжыма ўтрымання на турэмны. Працэс вёў суддзя Павел Карцінін. У выніку Андрэя перавялі ў жодзінскую турму № 8 да канца тэрміну.
Палітзняволенага хірурга Андрэя Любецкага асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі
Пракурорка запрасіла для палітзняволенага хірурга Андрэя Любецкага пяць гадоў пазбаўлення волі
«Як прыстойны чалавек, я не магу маўчаць»
Сківічны хірург Андрэй Любецкі валанцёрыў пад Акрэсціна, а яго жонка Наталля трапіла ў «шпіёнскі» фільм АНТ — вялікая гутарка