Павел Варапай

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 жніўня 1991

Дата затрымання: 30 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Павел Варапай

Павел Уладзіслававіч Варапай — мінчук, якога абвінавачвалі ў публічнай абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК), суддзі (арт. 391 КК), а таксама ў паклёпе (арт. 188 КК).

30 жніўня 2022 г. суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Паўла Варапая вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады", арт. 188 КК "Паклёп", ч. 1 арт. 368 КК "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", арт. 391 КК "Абраза суддзі ці народнага засядацеля" і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на 3,5 гады са штрафам у памеры 400 базавых велічынь (12 800 рублёў). Справу разглядаў Дзмітрый Карсюк.

Паводле грамадзянскага пазову генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, які прызнаны адным з пацярпелых па гэтай справе, з Паўла Варапая вырашана спагнаць 10 тысяч рублёў у кошт пакрыцця прычыненай шкоды. Швед заявіў, што гэтыя грошы ён пералічыць у цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна Мінска.

Актуальнае месцазнаходжанне Паўла ўдакладняецца.

Мінчук у сацсетках "абразіў" Лукашэнку, Ярмошыну, Качанаву, Шведа, Макея і іншых чыноўнікаў — 3,5 гады калоніі і штрафы на больш як 20 тысяч рублёў

30 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес рашэнне па справе Паўла Варапая, якога абвінавачвалі ў публічнай абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК), суддзі (арт. 391 КК), а таксама ў паклёпе (арт. 188 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»