Арцём Саковіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 10 жніўня 2001
Дата затрымання: 22 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
- ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Пракурор: Нічыпарук Цімафей
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Пратэсты Мінск
Арцём Ігаравіч Саковіч — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у жніўні 2020 года. Яго затрымалі 22 чэрвеня, калі ён прыйшоў у Фрунзенскае РУУС у якасці сведкі па бойцы, якую бачыў пасля працы. Там ён даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку, і яго затрымалі. Пры тым да гэтага часу ён пражываў дома з маці, хадзіў на працу, а па выходных часам ездзіў на дачу. З лютага працуе ў "Мінсквадаканале", да гэтага працаваў у "Будтрэсце".
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК) і падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295-3). Як на судзе распавёў сам Арцём, у ноч з 10 на 11 жніўня ён быў на акцыях пратэсту, але толькі здымаў усё, што адбывалася, на тэлефон. 12 жніўня знаёмыя (адзін з якіх з'ехаў у Польшчу) прапанавалі зрабіць "кактэйлі Молатава". З каністрай і бутэлькамі іх затрымалі ў адным з двароў на "Захадзе-3": "Трошкі пакалацілі і павялі ў мікрааўтобус".
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 верасня 2021 года Арцёма прысудзілі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў ПК № 17.
Чатыры гады калоніі — 20-гадовага мінчука асудзілі па трох артыкулах за леташнія пратэсты