Павел Салагуб
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 ліпеня 1989
Дата затрымання: 15 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сянько Мікалай
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Павел Сяргеевіч Салагуб асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.
У Брэсцкім абласным судзе 13 кастрычніка 2023 года Паўлу прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці невядомыя.
10 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Унесены КДБ ў "спіс тэрарыстаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.
У Брэсцкім абласным судзе мужчыну асудзілі па двух крымінальных артыкулах на тры гады калоніі