Павел Падабед

відэааператар

Палітвязень

Дата нараджэння: 13 траўня 1979

Дата затрымання: 20 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пісарэвіч Яўген

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Журналісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Макс Хенгель, член Камітэта па ўнутраных справах і гендэрнай роўнасці

Павел Падабед.

20 студзеня 2023 году відэааператара Паўла Васільевіча Падабеда затрымалі. Паводле наяўных звестак, якую атрымала служба маніторынгу БАЖ, у той дзень ён выправіўся на пошту, каб аплаціць “плацёжкі” за навучанне сына. Пасля было запланавана наведванне яшчэ аднаго адраса, але туды журналіст ужо не патрапіў — проста раптам перастаў выходзіць на сувязь. З улікам, што на пошце паспеў аформіць толькі адзін плацёж, выглядае, што затрымалі яго менавіта там. Сам факт арышту Павел Падабед пацвердзіў у тэлефанаванні сваякам — на той момант без удакладненняў, што канкрэтна яму інкрымінавалі. Паспеў толькі паведаміць, што ў кватэры адбыўся ператрус. З вонкавага агляду жылля родзічы зрабілі выснову, што знік камп’ютар ды іншыя носьбіты інфармацыі — уключна з тэлефонам, які ў яго быў пры сабе.

Мужчыну ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна, абвінаваціўшы паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 у распаўсюдзе (рэпосце) "экстрэмісцкіх матэрыялаў". 4 лютага скончыліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту, якім пакаралі відэааператара. Але, як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, на волю ён так і не выйшаў. Яго перавялі ў СІЗА №1 Мінска і завялі крымінальную справу. Напярэдадні дня меркаванага вызвалення яго перавезлі ў ізалятар на Акрэсціна, дзе правялі допыт.

Пасля на журналіста завялі крымінальную справу па артыкуле 361 прым. 1 ч. 3 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Справа палітзняволенага фатографа і аператара была перададзеная ў Мінскі гарадскі суд. 

30 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадзскім судзе Паўла пакаралі 4 гадамі пазбаўлення волі.

Падабеда этапавалі з мінскага СІЗА № 1 у следчы ізалятар пры магілёўскай турме № 4, адтуль накіруюць у папраўчую калонію.

22 верасня 2023 г. Вярхоўны суд пакінуў прысуд палітвязня без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Юрыя Руткоўскага

6 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Паўла ў "пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Адбывае тэрмін у ПК № 17

"Тэлефон Паўла Падабеда праслухоўваўся": пракурор запрасіў чатыры гады калоніі журналісту. Столькі і далі

Мінскі гарадскі суд 30 чэрвеня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Паўла Падабеда. Яму інкрымінуюць “стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім” паводле ч. 3 арт. 364-1 Крымінальнага кодэкса.

 

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»