Павел Белавус
Дата нараджэння: 22 жніўня 1987
Дата затрымання: 15 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Месца зняволення: СІЗА-1

Павел Мікалаевіч Белавус — стваральнік крамы Symbal.by, культурніцкі мэнэджар. Быў затрыманы 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю.
Пасля гэтага Паўла тройчы асудзілі па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасля ўжо па крымінальнай справе перавялі ў СІЗА.
Белавусу прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У чэрвені 2022 г. яго таксама абвінавацілі паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), а ў жніўні — паводле арт. 356 (здрада дзяржаве).
На волі палітвязня чакаюць жонка і двое дзяцей.
Як на пачатку студзеня 2023 г. паведаміў Следчы камітэт, Белавус "пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх была змена дзяржаўнай улады ў Беларусі". Нібыта, Павел "стымуляваў варожасць суайчыннікаў у адносінах да Радзімы. Сваімі злачыннымі дзеяннямі Белавус на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы".
Па выніках расследавання палітвязню выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт.361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).
![]()
Паўла Белавуса вінавацяць у дзяржздрадзе. Што вядома?