Мікіта Кунтыш
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 сакавіка 2002
Дата затрымання: 9 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Млечка Андрэй
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Мінск, Справа АГСБ
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Мікіта Сяргеевіч Кунтыш быў затрыманы 9 лістапада па падазрэнні паводле крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК). Яму прад'явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА КДБ. На пачатку сакавіка 2022 года стала вядома аб пераводзе Мікіты ў СІЗА-1.
Мікіта мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, скончыў каледж бізнесу і права ў 2021 годзе. Атрымліваў узнагароды за спартовыя дасягненні. З'яўляецца чальцом БРСМ. Мае захворванне, якое пры неналежным доглядзе лекараў можа перайсці ў хранічную стадыю. Атрымаў вайсковы білет па стане здароўя. Ужо знаходзячыся ў СІЗА-1 на Валадарскага, праходзіў працэдуру пералівання крыві. Займаўся спортам. Цяпер у зняволенні чытае шмат кніг і плануе атрымаць адукацыю за кратамі.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 22 чэрвеня 2022 г. суддзя Андрэй Млечка пачаў разглядаць крымінальную справу. 1 ліпеня ён прызнаў Мікіту вінаватым і прызначыў палітвязню 6 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У канцы ліпеня 2022 г. Мікіту этапавалі з СІЗА-1 у Турму № 4, а напрыканцы кастрычніка — у магілёўскую калонію № 15.
Вядома, што палітвязня рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
Перапіска з адміністратарамі "ОГСБ" і ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту: за што чатырох палітвязняў асудзілі да пяці і шасці гадоў калоніі