Міхаіл Лазько
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 сакавіка 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Трусевіч Максім
Месца зняволення: ПК № 2
Лазько Міхаіл Міхайлавіч быў асуджаны ў судзе Першамайскага раёна горада Мінска па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). 19 і 22 ліпеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Трусевіч Максім. Асуджаны да некалькіх гадоў пазбаўлення волі. Падрабязнасці справы невядомыя.
16 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА № 1, адбывае тэрмін у ПК № 2.