Максім Знак

сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, адвакат

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 верасня 1981

Дата затрымання: 9 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Епіхаў Сяргей

Пракурор: Кароль Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Бізнесмены, Выкладчыкі, Дзеячы культуры, Навукоўцы, Юрысты і адвакаты

Іншыя пазнакі: Рэжым інкамунікада

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Сяргей Лагадзінскі, першы намеснік старшыні камісіі па прававых пытаннях Еўрапарламента

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Максім Аляксандравіч Знак — адвакат, скончыў юрфак БДУ з адзнакай у 2004 годзе, пазней аспірантуру БДУ і абараніў навуковую дысертацыю на тэму "Дыспазітыўнасць дагаворнай адказнасці ў грамадзянскім праве", з прычыны чаго ў 2009 годзе Максіму была прысвоена навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук. У дадатак да навуковай ступені ў галіне права, Максім таксама валодае ступенню магістра бізнес-адміністравання (Executive MBA), атрыманай у Універсітэце Козьминского (Варшава, Польшча).

Максім практыкуе ў сферы юрыдычнага кансалтынгу з 2001 года. У 2007 годзе заснаваў юрыдычную фірму "ЮрЗнак", якая пасля аб'ядналася з Borovtsov & Salei. Максім з'яўляецца арбітрам Міжнароднай палаты арбітраў пры Саюзе юрыстаў Рэспублікі Беларусь, а таксама надае значную частку свайго часу навуковай і выкладчыцкай дзейнасці, з'яўляючыся старэйшым выкладчыкам кафедры грамадзянскага права БДУ ("Грамадзянскае права. Агульная частка". "Міжнароднае прыватнае права") і аўтарам і вядучым курсу "Прававая серада бізнесу" праграмы MBA БДУ.

Максім з'яўляецца экспертам даследавання Сусветнага банка Doing Business з 2011 года, выступае ў якасці нацыянальнага кансультанта па прывядзенні нормаў беларускага заканадаўства ў адпаведнасць з базавымі пагадненнямі Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Ён мае больш за 150 публікацый, з'яўляецца калумністам выдання "Белгазета", а таксама аўтарам "Эканамічнай газеты".

The Chambers Guide 2017 адзначае, што кліенты цэняць уменне Максіма "даступна тлумачыць сітуацыю, якая склалася і прапаноўваць варыянты для пошуку найлепшага рашэння", яго "стратэгічны розум" і "неверагодную аператыўнасць і настойлівасць". Кліенты фірмы таксама адзначаюць "творчы падыход да судовай працы і ўвага да дэталяў". Максім таксама прызнаецца адным з лідараў Беларускага юрыдычнага рынку і іншымі аўтарытэтнымі міжнароднымі выданнямі і рэйтынгамі, уключаючы Legal 500, IFLR1000 і Who's Who Legal.

Ён актыўна займаецца спортам, бегае на доўгія дыстанцыі, захапляецца трыятлонам. Таксама юрыст грае на гітары і выконвае аўтарскія песні. Адзін час ён выступаў на фестывалях "Бардаўская восень" і "Бардаўская вясна".

У траўні 2020 года адвакат пазнаёміўся з Віктарам Бабарыкам і заняўся юрыдычным напрамкам працы ягонага штаба.

Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Максіма Знака прайшоў ператрус, а яго самога даставілі на допыт у Следчы камітэт.

18 верасня Максіму Знаку было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.

21 снежня стала вядома, што па паручэнні Генпракуратуры Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК) супраць членаў Каардынацыйнай рады. Таксама Максім Знак стаў фігурантам крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК), узбуджанай супраць Каардынацыйнай рады.

11 лютага стала вядома, што Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай выставілі новыя абвінавачванні: змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім (ч.1 арт. 361-1 КК).

6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда пасля месяцу разгляду крымінальнай справы вынесеныя прысуды палітзняволеным Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Суддзя Мінскага абласнога суда Сяргей Епіхаў прызнаў іх вінаватымі ў закрытым рэжыме па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім) і асудзіў да 10 (Максіма) і 11 (Марыю) гадоў пазбаўлення волі. Знаку прызначылі ўзмоцнены рэжым калоніі, Калеснікавай — агульны.

24 снежня 2021 Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу і пакінуў прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку без зменаў. На пачатку студзеня 2022 года стала вядома, што Максім быў пераведзены з СІЗА-2 у ПК № 3 (Віцьба).

У траўні 2022 г. ААН прызнала зняволенне Максіма Знака неправамерным.

24 траўня 2022 г. КДБ унёс Максіма ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вядома, што адміністрацыя віцебскай калоніі тройчы змяшчала Максіма ў штрафны ізалятар і пасля, напрыканцы лістапада 2022 г., змясціла яго ў ПКТ.

Паводле інфармацыі, атрыманай у красавіку 2023 г., палітвязень з лютага амаль не выходзіць з ШІЗА.

Максім утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада

У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў "Зэкамэрон" Максіма Знака

Гэта 10-е выданне праваабарончай серыі "Беларуская турэмная літаратура", запачаткаванай у 2017 годзе. Дакументальны раман палітвязня Максіма Знака ўвесну друкаваўся на мове арыгіналу ў расійскім часопісе і вось цяпер з’явіўся па-беларуску.

"Уводзім прозвішча Знак, а сістэма піша: "Фінансаванне тэрарызму". Бацька юрыста Максіма Знака — пра жыццё з жоўтай біркай палітвязня

Спатканне з сям'ёй праз шкло, адна лядоўня на 30 чалавек, забарона пісаць лісты не сваякам і жоўтая бірка на адзенні палітвязня — бацька юрыста Максіма Знака распавёў, як сядзіць ягоны сын, якога дзейсны рэжым лічыць "датычным да тэрарызму" за тое, што ён патрабаваў выконваць заканадаўства аб выбарах.

Леанід Судаленка, Лілія Уласава, Максім Знак і Дзмітрый Лаеўскі атрымалі прэмію “За абарону правоў чалавека”

Прэмія “За абарону правоў чалавека-2021” Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Уласавай, Максіму Знаку і Дзмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане, якія знаходзяцца ў небяспецы.

У Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні названыя 7 лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча

15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасць са зняволенымі.

«Што было б з Беларуссю, калі б мы не марнавалі час невінаватых на турмы?» Надзея Знак чакае мужа на волі з шампанскім

Максім Знак – самы круты палітычны вязень: ён можа бачыцца з жонкаю ледзь не штодня. Надзея – адна з ягоных адвакатаў, таму справы, побыт і стан мужа «вядзе» асабіста: «Мая галоўная роля – падтрымліваць ягоны добры настрой і бадзёры дух, а потым, зразумела, рабіць тое, што робяць адвакаты». У дзелавых касцюмах і на абцасах яна носіць перадачы ды ходзіць на сустрэчы са зняволеным мужам, а пасля едзе да сваіх кліентаў.

Палітзняволеных Марыю Калеснікаву і Максіма Знака асудзілі да 11 і 10 гадоў калоніі адпаведна

6 верасня ў будынку Мінскага раённага суда пасля месяцу разгляду крымінальнай справы вынесеныя прысуды палітзняволеным Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»