Ігар Гантавы

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 ліпеня 2002

Дата затрымання: 20 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Няборская Вольга

Пракурор: Рудніцкая Ульяна

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Пратэсты Мінск

Ігар Гантавы

Ігар Аляксеевіч Гантавы - фігурант крымінальнай справы па жнівеньскіх падзеях у Мінску, асуджаны 20 ліпеня 2021 года на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 9-11 жніўня ў Мінску яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Віну Ігар Гантавы па ч. 1 арт. 342 КК прызнаў цалкам, а паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК — не прызнаў.

19-гадовага мінчука асудзілі на 4 гады калоніі за ўдзел у пратэстах пасля выбараў. Да суда ён быў на волі

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 20 ліпеня да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі 19-гадовага мінчука Ігара Гантавога. За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 9-11 жніўня ў Мінску яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). "Мінсктранс" налічыў у агульнай суме амаль 28 тысяч рублёў шкоды з-за прастою транспарту ў тыя дні. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская, дзяржабвінавачанне падтрымлівала Ульяна Рудніцкая. Ігар да суда быў на волі пад паручальніцтвам сваякоў, але 20 ліпеня яго ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»