Юрый Бялько
інжынер СПА, менеджар
Дата нараджэння: 15 сакавіка 1983
Дата затрымання: 29 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Астапенка Дзмітрый, Дудаль Антон
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Кавэ Мансуры, дэпутат Бундэстагу ад СДПГ

Юрый Валер'евіч Бялько паводле адукацыі інжынер СПА, скончыў Вайсковую акадэмію. Працаваў менеджарам па продажах. Юрый быў затрыманы па справе аб масавых беспарадках у ноч з 29 на 30 верасня 2020 года.
Пасля яму было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 218 (падрыхтоўка да знішчэння маёмасці), ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).
Спачатку Юрыя Бялько змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА-1, а потым — у СІЗА г. Жодзіна. У лістападзе яго зноў вярнулі ў СІЗА-1.
19 ліпеня 2021 яго асудзілі да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Юрыя з Турмы №4 у бабруйскую ПК №2.
У сярэдзіне красавіка 2022 праваабаронцы даведаліся, што ў калоніі Юрыя змясцілі ў ПКТ. Меркавана, яго будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы, а адміністрацыя бабруйскай калоніі дамагаецца, каб Бялько ўзмацнілі рэжым утрымання. Спачатку яго змясцілі на 30 сутак у ШІЗА, а потым перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу.
13 красавіка 2022 года ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска суддзя Антон Дудаль разгледзеў справу "аб пераводзе палітвязня Юрыя Бялько ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму". Суд пастанавіў перавесці Юрыя ў турму тэрмінам на тры гады.
25 красавіка 2022 года Юрый быў этапаваны з ПК №2 у жодзінскую СТ № 8.
У сярэдзіне траўня 2022 г. праваабаронцы дазналіся, што адміністрацыя жодзінскай турмы ўжо ў другі раз змясціла Бялько ў штрафны ізалятар. За апошнія пяць месяцаў Юрыя закідвалі ў ШІЗА пяць разоў, а апошнія два месяцы ў калоніі яго ўтрымлівалі ў ПКТ.
![]()
Сваякі палітвязняў па справе чата: "Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"
![]()
Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні
![]()
"У гэтай клетцы няма злачынцаў"
![]()
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі
![]()
Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата
Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.