Канстанцін Ніканораў

Дата нараджэння: 24 студзеня 1985

Дата затрымання: 5 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бугук Наталля

Канстанцін Уладзіміравіч Ніканораў быў асуджаны па ч. 6 арт. 16 і арт. 369-1 КК (дапамаганне ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь).

Разам з ім па справе праходзіў былы журналіст Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатны карэспандэнт казахстанскага тэлеканала "Хабар 24" Дзмітрый Лукша, яго жонка Паліна ПалавінкаДзяніс Яроўскі. Іх абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Беларусі", а таксама "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

У Мінскім гарадскім судзе 2 снежня 2022 года абвясцілі прысуд. У выніку суддзя Наталля Бугук прызначыла Канстанціну Ніканораву — тры гады "хатняй хіміі" і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў). 

24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Былога журналіста БТ асудзілі да 4 гадоў калоніі, а яго жонку — да 2,5 гадоў. Па справе асудзілі яшчэ двух чалавек

У Мінскім гарадскім судзе 2 снежня абвясцілі прысуды былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала "Хабар 24" Дзмітрыю Лукшу, яго жонцы Паліне Палавінцы, Дзянісу Яроўскаму, а таксама Канстанціну Ніканораву. Іх абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Беларусі", а таксама "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Лукша, Палавінка і Яроўскі знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не з'явілася — яе абвясцілі ў вышук. У выніку суддзя Наталля Бугук прызначыла Дзмітрыю Лукшы чатыры гады калоні ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых (16 000 рублёў), Паліне Палавінке — два года і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў), Дзянісу Яроўскаму — адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў), Канстанціну Ніканораву — тры гады "хатняй хіміі" і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»