Дзмітрый Лукша
Дата нараджэння: 31 ліпеня 1989
Дата затрымання: 11 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Месца зняволення: СІЗА-1

Дзмітрый Лукша — журналіст, раней шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X».
Ён быў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску 11 сакавіка 2022 года. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале.
Спачатку Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 369-1 Крымінальнага кодэксу (Дыскрэдытацыя Беларусі), затым дадалі артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.