Дзяніс Яроўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1988
Дата затрымання: 5 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 красавіка 2023
Дата вызвалення: 20 ліпеня 2023
Суддзя: Бугук Наталля
Дзяніс Мечыслававіч Яроўскі быў затрыманы па справе аб дыскрэдытацыі Беларусі, па якой праходзілі іншыя палітзняволеныя — Дзмітрый Лукша і Паліна Палавінка. Дзянісу ставілі ў віну ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
18 лістапада 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе распачаўся разгляд справы. 2 снежня вынеслі прысуд: суддзя Наталля Бугук прызначыла Дзянісу
паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
24 лютага 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд палітзняволенаму пакінулі ў сіле.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У красавіку 2023 г. Дзяніса этапавалі ў ПК № 3.
У канцы ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Дзяніс пакінуў Беларусь.
Былога журналіста БТ асудзілі да 4 гадоў калоніі, а яго жонку — да 2,5 гадоў. Па справе асудзілі яшчэ двух чалавек
Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой, яго жонкай і яшчэ трыма фігурантамі справы