Паліна Палавінка

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 жніўня 1989

Дата затрымання: 2 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 сакавіка 2023

Дата вызвалення: 3 ліпеня 2024

Суддзя: Бугук Наталля

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Мінск

Паліна разам з Дзмітрыям Лукшам

Паліна Аляксандраўна Палавінка была затрымана 2 чэрвеня 2022 года ў межах крымінальнай справы паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК — актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ч. 6 арт. 16 і арт. 369-1 — дапамаганне ў дыскрэдытацыі Беларусі. 

Паліна — жонка палітзняволенага журналіста Дзмітрыя Лукшы, які праходзіць па той жа справе.

18 лістапада 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе распачаўся разгляд справы. 2 снежня вынеслі прысуд: суддзя Наталля Бугук прызначыла Паліне два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).

Былая сукамерніца расказвала пра Паліну: "Яна вельмі спакойная, ніколі не плакала. Паліна вельмі злавалася на гэтую сістэму і часта нас вяртала на зямлю. Яна ўвесь час чытала кнігі". 

24 лютага 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд палітзняволенай пакінулі ў сіле. Неўзабаве Паліну перавялі з СІЗА-1 у гомельскую ПК № 4.

МУС дадала Паліну ў "спіс экстрэмістаў" 24 сакавіка 2023 г.

Выйшла на волю 3 ліпеня 2024 г. 

"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў

Праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё

Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.

Былога журналіста БТ асудзілі да 4 гадоў калоніі, а яго жонку — да 2,5 гадоў. Па справе асудзілі яшчэ двух чалавек

Паводле версіі абвінавачвання, Палавінка "агучыла загадзя падрыхтаваны мужам тэкст з недакладнымі звесткамі аб незахаванні правоў мігрантаў, незадавальненні іх базавых патрэбаў, дэфіцыце вады і ежы, пры гэтым Лукша пацвердзіў, што асабіста назіраў нібыта парушэнні".

Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой, яго жонкай і яшчэ трыма фігурантамі справы

Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з лістапада 2021 года па сакавік 2022 года "сістэматычна прадстаўляў замежнаму тэлеканалу за ўзнагароджанне матэрыялы пра падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь". Акрамя таго, паводле версіі абвінавачвання, у 2020 годзе Лукша, яго жонка, двое іншых абвінавачаных таксама прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у сталіцы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»