Кацярына Новікава
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 жніўня 1985
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
- арт. 198 Крымінальнага кодэкса — Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста
- арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шылько Алена
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Кацярына Мікалаеўна Новікава спачатку была затрымана паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
11 студзеня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы Кацярыны. Суддзя — Алена Шылько.
Утрымліваецца ў СІЗА № 1.
Вядома, што Кацярыну затрымалі напачатку лета ў адной начнушцы, у якой яна знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных. Дома яе чакаюць каты і маці. Кацярына любіць кветкі, зефір і зялёную гарбату.
Жанчыну вінавацілі адразу паводле сямі крымінальных артыкулаў: арт. 198 (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 203-1 (незаконныя дзеянні з персанальнымі дадзенымі), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 (умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў), арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы) і арт. 389 (стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі).
Артыкул 203-1 у выніку перакваліфікавалі на арт. 179 ч. 1 (незаконны збор ці распаўсюд іфнармацыі пра прыватнае жыццё).
У пачатку красавіка 2024 г. крыніцы "Белсату" перадалі рэдакцыі ліст ад Кацярыны. На кавалку туалетнай паперы Кацярына апісала сваё жудаснае затрыманне і далейшае зняволенне:
"Я ўпала з другога паверха ложка, галавой аб драўляную лаўку. Здымак зрабілі, але больш за месяц не паведамляюць вынік".
"Ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам. Сказалі, што за мае інтэрв'ю, канал і за мае палымяныя звароты. У маёй першай адвакаткі, падобна, сын працуе ў ГУБАЗіК (але гэта не дакладна)".
"Маімі пацярпелымі з'яўляюцца тыя, ад каго я пацярпела ў 2020-м. Два апошнія адвакаты ў мяне ніякія. Бесяць".
"Вельмі шмат палітычных тут, але многія з іх выпадкова палітычныя і "стучаць" адзін на аднаго. Мама агаварыла мяне следаку, я ў шоку была".
Кацярыну абвінавацілі паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у выніку прысудзілі 6,5 гадоў зняволення і 3000 беларускіх рублёў, якія яна мае выплаціць у якасці кампенсацыі "пацярпелым".
Ад 2 красавіка 2024 г. утрымліваецца ў СІЗА № 3.
16 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Любавіцкі.
Адбывае пакаранне ў ПК № 4.
2 жніўня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У жніўні 2024 г. унесена КДБ у "спіс тэрарыстаў".