Кацярына Чарэшка

Дата нараджэння: 16 жніўня 1991

Дата затрымання: 10 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Кацэр Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Чарэшка Кацярына Яўгенаўна - блогер. Была затрыманая разам з мужам за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. У Кацярыны 2 непаўнагадовых сыны, яе адпусцілі дадому пад падпіску аб нявыездзе.

Справу пачаў разглядаць 9 сакавіка 2023 года суддзя Сяргей Кацэр. На лаве падсудных былі ажно чатыры чалавекі — Кацярына і Сяргей Чарэшкі, Аляксей Камінскі і Павел Кануннікаў. Суд 10 сакавіка 2023 г. прызначыў Кацярыне два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

31 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»