Сяргей Чарэшка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1988
Дата затрымання: 2 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кацэр Сяргей
Групы: Блогеры
Справы: Пратэсты Мінск
Сяргей Сяргеевіч Чарэшка — блогер, вядоўца. Быў затрыманы 8 лістапада 2022 года разам з жонкай, якую пазней адпусцілі на волю. Яны гадуюць дваіх дзяцей.
Вядома, што Сяргея пазней змясцілі ў СІЗА-1 паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Разгляд справы палітзняволенага адбыўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Сяргей Кацэр 10 сакавіка 2023 г. прызначыў Сяргею Чарэшку тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
МУС уключыў яго ў "спіс экстрэмістаў" 31 сакавіка 2023 г.