Павел Кануннікаў
Дата нараджэння: 19 верасня 1987
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Кацэр Сяргей
Справы: Пратэсты Мінск
Кануннікаў Павел Вітальевіч асуджаны судом Маскоўскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) да "хатняй хіміі".
Справу пачаў разглядаць 9 сакавіка 2023 года суддзя Сяргей Кацэр. На лаве падсудных былі ажно чатыры чалавекі - Кацярына і Сяргей Чарэшкі, Аляксей Камінскі і Павел Кануннікаў.
31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.