Аляксей Камінскі
Дата нараджэння: 6 красавіка 1993
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Кацэр Сяргей
Справы: Пратэсты Мінск
Камінскі Аляксей Віктаравіч асуджаны судом Маскоўскага раёна г. Мінска па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Справу пачаў разглядаць 9 сакавіка 2023 года суддзя Сяргей Кацэр. На лаве падсудных былі ажно чатыры чалавекі — Кацярына і Сяргей Чарэшкі, Аляксей Камінскі і Павел Кануннікаў.
31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.