Аляксандр Капылец
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 студзеня 1982
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Казлоў Дзмітрый
Аляксандр Сяргеевіч Капылец быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). 15 і 19 сакавіка 2024 года справу разгледзеў суддзя Казлоў Дзмітрый.
17 траўня 2024 года разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі - Гураў Сяргей. Вядома, што Аляксандра асудзілі да пазбаўлення волі.
24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.